У Лідзе гатовыя 40 з 220 аб'ектаў, якія рэканструююцца да “Дажынак”
На сённяшні дзень на добраўпарадкаванні Ліды працуюць больш як 60 арганізацый. Яны вядуць будаўніцтва і рэканструкцыю 220 аб'ектаў, 40 з якіх ужо здадзеныя. Як паведамляе Блог Гродна S13, у завяршальнай стадыі знаходзіцца будаўніцтва Лядовага палаца. На пляцоўцы, дзе разгорнецца асноўнае свята, укладаюць каляровую плітку. Таксама рыхтуецца невялікая пасадачная пляцоўка для прэзідэнцкага верталёта.
Гатовая да адкрыцця і скульптура льва, які трымае ў лапах шчыт з ключамі ад горада.
Гатовая да адкрыцця і скульптура льва, які трымае ў лапах шчыт з ключамі ад горада.