У Лідзе штурмавік Л-39 не збаяўся "ракетнага абстрэлу" (фота)
Трэці адкрыты чэмпіянат Беларусі па ракетамадэльнаму спорту, які праходзіў днямі ў Лідзе, быў прыпынены на дзень штурмавым самалётам Л-39, які ўзляцеў з аэрадрома мясцовай авіябазы. Ён нечакана з'явіўся над пляцоўкай, дзе запускаліся мадэлі ракет, і нізка праляцеў над ёй.
Арганізатарам спаборніцтваў давялося прыпыніць запуск "ракет" і разьбірацца з кіраўніцтвам авіябазы пра прычыны палётаў пад "ракетным абстрэлам".
Як адзначае oreh-lg.blog.tut.by, у чэмпіянаце ўдзельнічалі каля 50 чалавек з Беларусі, Расіі і Ўкраіны.