У Літве абвінавачваюць у генацыдзе чэкіста, які ваяваў з "ляснымі братамі"
Справу аб генацыдзе ў 1951 годзе змагароў за свабоду Літвы завялі на 82-гадовага літоўца, ветэрана органаў савецкай дзяржбяспекі. Паводле звестак пракуратуры Клайпеды, пенсіянера падазраюць у тым, што
летам-восенню 1951-га ён паказаў супрацоўнікам МДБ месцазнаходжанне
некаторых антысавецкіх партызанаў у Таўрагскім раёне Літвы.
Літоўскія законы трактуюць яго ўчынак як генацыд, бо партызаны альбо загінулі, патрапіўшы ў засаду, альбо былі ўзятыя ў палон і апынуліся ў зняволенні. Тэрміну даўнасці па такіх злачынствах у Літве няма, паведамляе БЕЛТА.
Дарэчы, Клайпедская пракуратура цяпер расследуе аж 13 падобных справаў. Усім былым чэкістам і памагатым савецкіх карных органаў пагражае пажыццёвае зняволенне.