У Літве заяўляюць пра пачатак "цэментнай вайны" з Беларуссю
У Літве заяўляюць, што 90% паставак цэменту з Беларусі не адпавядаюць стандартам якасці. Паводле спецыялістаў завода Akmenes cementas — адзінага ў Літве вытворцы цэменту — пра гэта, нібыта, сведчаць лабараторныя выпрабаванні. Гэта пацвярджае і Дзяржаўная інспекцыя нехарчовых тавараў.
Як паведамляе "БалтИнфо", у сувязі з эканамічным крызісам у Літве адзначаецца падзенне аб'ёмаў будаўніцтва і, адпаведна, скарачаюцца маштабы вытворчасці цэменту. Сёлета попыт на цэмент у гэтай краіне скараціўся амаль на палову. Прадукцыя ж беларускіх вытворцаў таннее з кожным месяцам, сцвярджаюць кіраўнікі Akmenes cementas.