У Літве злавілі актывіста прапуцінскай арганізацыі, які прыйшоў з Беларусі

Актывіста прапуцінскай моладзевай арганізацыі “Наши” Канстанціна Галаскокава затрымалі ў Літве за незаконнае перасячэнне мяжы, паведамляе Lenta.ru.
Расіянін прыйшоў з тэрыторыі Беларусі ў навагоднюю ноч і не быў заўважаны беларускімі памежнікамі.

Свае дзеянні ён патлумачыў жаданнем дабрацца да Эстоніі, улады якой адмовілі яму ў выдачы візы. У гэтай краіне Галаскокаў планаваў удзельнічаць у “вахце памяці” на месцы, дзе летась быў дэмантаваны помнік савецкім жаўнерам.

У Літве прапуцінскаму актывісту пагражаюць два месяцы пазбаўлення волі.