У Лізе чэмпіёнаў "Анартосіс" і "Клуж" зрабілі сенсацыі, цяпер чарга за БАТЭ

Учора прайшлі першыя матчы групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Яе дэбютанты румынскі "Клуж" і кіпрскі "Анартосіс" зрабілі сенсацыі, здабыўшы ў гасцявых гульнях першыя ачкі. У групе "А" румыны перамаглі ў Рыме "Рому" з лікам 2:1, а кіпрыёты, якія выступаюць у групе "В", згулялі ў Брэмене ўнічыю 0:0 з мясцовым "Вердэрам".
Нагадаем, сёння адбудуцца матчы і ў групе "Н". Турынскі "Ювентус" будзе прымаць піцерскі "Зеніт", а мадрыдскі "Рэал" - барысаўскі БАТЭ. Судзіць матч у Мадрыдзе будзе брыгада арбітраў з Люксембурга. З-за карткавых дыскваліфікацый на гульню не выйдуць нападаючыя БАТЭ Генадзь Блізнюк і Віталь Радзівонаў.

БЕЛТА нагадвае, што трансляцыя матчу "Рэал" - БАТЭ пачнецца на Першым нацыянальным тэлеканале ў 21.40.