У лонданскай закусачнай скралі скрыпку Страдывары коштам $1,9 мільёнаў
Паліцыя Вялікабрытаніі звярнулася да грамадскасці па дапамогу ў вышуку скрыпкі Страдывары, якая была выкрадзена ў адной вядомай выканаўцы класічнай музыкі, паведамляюць інфармагенцтвы. Унікальны музычны інструмент коштам $1,9 мільёнаў быў выкрадзены ў адной з закусачных Лондана. Гаспадыня пакінула сваю скрыпку без увагі ўсяго на некалькі імгненняў.
Скрадзеная скрыпка Антоніа Страдывары была выраблена ў 1696 годзе. У футляры таксама знаходзіліся два смычкі XIX стагоддзя агульным коштам больш як $105 тысяч.
Кампанія, якая застрахавала інструмент, абяцае ўзнагароду ў памеры $23,5 тысяч за інфармацыю, якая дапаможа знайсці Страдывары.
Імя пацярпелай не раскрываецца. Аднак, паводле паведамленняў некаторых брытанскіх СМІ, размова ідзе аб скрыпачцы карэйскага паходжання, 32-гадовай Мін Чын Кім.