У Лунінцы жанчына выпала з шостага паверха і засталася жывою
Падчас здарэння 22-гадовая жыхарка Лунінца, маць дваіх дзетак, была нападпітку і знаходзілася ў сваёй кватэры.
Як паведамляе сайт “МедыяПалессе”, кабета падышла да акна, не утрымала раўнавагу і вывалілася з шостага паверху. Відавочцы адразу ж выклікалі "хуткую дапамогу", і жанчыну адвезлі ў лякарню. На сёння яе перавялі ўжо з аддзялення рэанімацыі ў хірургію.
Па словах суседзяў, дзеці і муж пацярпелай былі не дома і не бачылі яе падзення.
Фота — pagesofpain.com