У Лунінецкім раёне легкавік на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў дрэва (фота)

Як паведамляе рэгіянальны партал "Медыя-Палессе", здарэнне адбылося 13 верасня ў вёсцы Вулька. Са словаў супрацоўнікаў ДАІ, прыкметы аварыі паказваюць на тое, што кіроўца ехаў з моцным перавышэннем хуткасці.



У несвядомым стане 27-гадовы кіроўца дастаўлены ў рэанімацыю мясцовай лякарні. У аўтамабілі апроч мужчыны таксама знаходзілася і пасажырка. На месцы ёй была аказана медыцынская дапамога, і яна была адпушчаная да хаты.



Як высветлілася, гэты кіроўца 13 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху, у тым ліку, не аднойчы — за перавышэнне хуткасных рэжымаў. У ліпені гэтага года за паўторнае перавышэнне хуткасці мужчына быў пазбаўлены правоў кіроўцы.