У Магілёўскай вобласці з’явіліся доўгабудоўлі шматкватэрных дамоў

У Магілёўскай вобласці стала актуальнай праблема доўгабудоўлі, паведамляе канал СТВ. Ад пачатку года тут выяўлены 21 выпадак прыёмкі жытла з незавершаным будаўніцтвам. Дамы спрабуюць паставіць як мага хутчэй і ў выніку жытло часам мае вялікія будаўнічыя дэфекты, якія робяцца заўважнымі ўжо ў сярэдзіне працы. Такім прыкладам стаў дом на вуліцы Савецкай у Кіраўску. Яго ўзводзіла арганізацыя, да якой мясцовыя ўлады раней не звярталіся. Але ж сёлета план будаўніцтва павялічаны ўдвая, таму ў Кіраўскім райвыканкаме вырашылі прыцягнуць да будаўнічых справаў дадатковых падрадчыкаў. Цяпер недабудаваны жылы дом у Кіраўску спешна перарабляюць.