У Магілёве дэмакратычныя сілы дамовіліся пра сумесныя дзеянні
Пра сумесныя дзеянні пры падрыхтоўцы да прэзідэнцкіх выбараў дамовіліся 31 ліпеня ў Магілёве дэлегаты абласной канферэнцыі дэмакратычных сілаў. У прыватнасці, супрацоўніцтва будзе весціся пры фармаванні выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта, назіранні і правядзенні вулічных акцый.
Як паведамляе БелаПАН, на магілёўскай канферэнцыі ў якасці гасцей прысутнічалі прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта Юрый Глушакоў, Рыгор Костусеў, Аляксандр Мілінкевіч, Алесь Міхалевіч, Віталь Рымашэўскі, Яраслаў Раманчук. Дэлегаты заклікалі прэтэндэнтаў выйсці на працэдуру вылучэння адзінага кандыдата.