У Магілёве два чалавекі загінулі на пажары. Фота з месца здарэння
Мяркуецца, што гаспадарчая пабудова загарэлася з-за неасцярожнага абыходжання з агнём.
У Магілёве двое мужчын загінулі на пажары. Здарэнне адбылося позна ўвечары 20 красавіка. Узгаранне ўзнікла ў адной з гаспадарчых пабудоў на вуліцы Лазарэнкі.
Як інфармуе прэс-служба МНС, агулам гарэлі тры хлявы. Падчас ліквідацыі пажару ў адной з пабудоў ратавальнікі знайшлі целы дваіх мужчын. Мяркуецца, што гэта асобы без сталага месца жыхарства.
Верагодна, прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём загінулых.


Фота: МНС