У Магілёве Дзень Волі адзначылі каля мемарыяла змагарам за савецкую ўладу

Яны ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі да Вечнага агню на мемарыяле змагарам за савецкую ўладу. Нагадаем, што 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. Незвычайнае месца для ўскладання кветак магілёўскія актывісты патлумачылі тым, што хочуць, каб улада ў Беларусі належала Саветам як сапраўды выбарным органам, а не прызначаным "вертыкальшчыкам", перадае БелаПАН.



Віталь Макаранка, які выступіў пасля ўскладання кветак, заклікаў не лічыць гэты мемарыял помнікам змагарам за савецкую ўладу, а разглядаць яго як помнік змагарам за Беларусь. Магілёўскія актывісты заявілі, што яны не павінны саступаць цяперашнім уладам месца шанавання памяці загінулых.



Пасля ўскладання кветак ўдзельнікі мерапрыемства прайшлі ў штаб-кватэру мясцовай філіі Партыі БНФ. Там яны праслухалі лекцыю гісторыка Ігара Пушкіна і азнаёміліся з выставай фотакопій дакументаў, звязаных з гісторыяй БНР і Магілёва.



Фота — lisyonok.ru