У Магілёве ідуць акцыі, прымеркаваныя да “Дня Салідарнасці” (фота)

Моладзевая арганізацыя "Маладая Беларусь" нагадала магілёўцам пра дзень Салідарнасці з сем'ямі зніклых палітыкаў, бізнесмена і журналіста.
Сёння раніцай па ўсім цэнтры горада актывісты "МБ" расклеілі улёткі з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатолія Красоўскага і журналіста Змітра Завадскага.

Акцыя працягнецца ўвечары. Актывісты "МБ" плануюць запаліць свечкі. Такім чынам, маладыя людзі хочуць нагадаць, што, нягледзячы на некаторыя паляпшэнні ў палітыцы Беларусі, яшчэ не завершаная справа па зніклых палітыках.



Улёткі, што былі развешаныя уначы, правіселі на цэнтральнай вуліцы горада да абеду.