У Магілёве каналізацыяй забрудзілі тэрыторыю Палыкавіцкай крыніцы
У сувязі са здарэннем пракуратура распачала крымінальную справу.
Спецыялісты пацвердзілі забруджванне глебы каналізацыяй, якая дзейнічае ў прылеглым пасёлку, паведамляе “Радыё Магілёў”.
Скаргі аб забруджванні тэрыторыі вакол крыніцы ад неабыякавых грамадзян паступалі неаднаразова ў розныя інстанцыі на працягу апошніх некалькіх гадоў, аднак вылавіць “доказы” ў праточнай вадзе аказалася вельмі складана. Тады і быў праведзены аналіз глебы, які пацвердзіў яе забруджванне.
У пракуратуры паведамляюць, што афіцыйных дакументаў на каналізацыю няма. Усе яе карыстальнікі ў бліжэйшы час панясуць адказнасць і мусяць кампенсаваць нанесеныя навакольнаму асяроддзю страты.
Палыкавіцкая крыніца з’яўляецца помнікам рэспубліканскага значэння. Лес вакол яе знаходзіцца пад адмысловай аховай.
Здымак з архіву. Фота — bymedia.net