У Магілёве на месцы касцёла пабудуюць бізнес-цэнтр? (фота)

У Магілёве на месцы езуіцкага касцёла святога Францыска Ксаверыя, які знеслі ў 1950-я гады, можа з'явіцца бізнес-цэнтр. Яго плануе пабудаваць кампанія "Стройпраектинвест".
Праект цэнтра ужо ёсць на іхнім сайце. Будынак, які па структуры вельмі нагадвае касцёл, прапаноўваюць пабудаваць на тэатральнай плошчы горада акурат там, дзе раней быў езуіцкі касцёл.

Гэта пакуль толькі праект, але многія пабудовы кампаніі " Стройпраектинвест " сёння стаяць у Магілёве. Напрыклад, рэстаўраваны чыгуначны вакзал.



Фота: proect.by

А так выглядаў раней будынак касцёла:

Фота: radzima.org
На месцы былога касцёла цяпер пустка. Карэспандэнту "Еўрарадыё" не ўдалося знайсці ані вернікаў, ані гісторыкаў, якія б патрабавалі аднаўлення касцёла або ацэнкі праекта бізнэс-цэнтра.