У Магілёве на роліках могуць ездзіць толькі людзі з вялікім памерам нагі

У найбуйнейшым магілёўскім спорткомплексе "Алімпіец" наведвальнікам прапануецца толькі 7 пар ролікаў да 40 памеру. "Няможна пакатацца ў пары з дзіцем або з дзяўчынай", — скардзяцца аматары ролікавага спорту ў магілёўскія інстанцыі.  У аддзеле фізічнай культуры і спорту гарвыканкама адказалі: "У сувязі з адсутнасцю бюджэтных сродкаў запланаванае набыццё спортінвентару адкладаецца на нявызначаны тэрмін".

Варта адзначыць, што  праграма развіцця фізічнай культуры і спорту атрымала з магілёўскага бюджэту звыш 7,6 млрд рублёў — гэта ў 272 разы больш, чым выдаткавана на праграму развіцця малога бізнэсу і прадпрымальніцтва.