У Магілёве юнак страляў з пнеўматычнага пісталета ў чалавека
Крымінальную справу распачалі ў Магілёве ў адносінах 16-гадовага навучэнца мясцовага ліцэю машынабудавання. Хлопец страляў з пнеўматычнага пісталета ў чалавека. Два стрэлы ён зрабіў у навучэнца магілёўскага ліцэю № 2 і нанёс яму цялесныя пашкоджанні. Пакуль ідзе следства, "стралка" пакінулі на волі, інфармуе БЕЛТА.