У Магілёве за гадзіну пазрывалі ўлёткі з фотаздымкам кіраўніка дзяржавы

Актывісты руху БУНТ распаўсюдзілі ў Магілёве ўлёткі з фотаздымкам чалавека, падобнага на кіраўніка дзяржавы. У тэксце змешчаная просьба паведамляць у мясцовую міліцыю ўсіх, хто ведае гэтую асобу, якая называецца "галоўным падазраваным" у справе 3-4 ліпеня ў Мінску.

Як паведамляе сайт buntby.com, акцыя прыцягнула вялікую ўвагу мінакоў. Адныя смяяліся, іншыя хутчэй абыходзілі "небяспечныя" ўчасткі вуліц. Праз гадзіну ад аб'яваў на сценах і прыпынках нічога не засталося.