У Магілёве затрымалі вандалаў, якія пашкодзілі арт-праект “Zabor”

У ноч з 12 на 13 жніўня міліцыянты затрымалі падлеткаў, якія размалёўвалі маркерам шчыты арт-праекта на плоце стадыёна “Спартак”. Свае дзеянні затрыманыя патлумачылі так: знайшлі маркер, выйшлі пагуляць і вырашылі “памаляваць”, паведамляе сайт mycity.by.



Адметнае тое, што сапсаванымі аказаліся рэпрадукцыі толькі магілёўскага мастака Юрыя Несцерука. У міліцыі кажуць, што падлеткаў паставілі на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх. На бацькоў затрыманых склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні: дзеці знаходзіліся ў начны час на вуліцы без суправаджэння дарослых.



Нагадаем, што арт-праект “Zabor” стартаваў у Магілёве 19 ліпеня.  40 твораў сучасных беларускіх мастакоў размясціліся на плоце стадыёна "Спартак" ў цэнтры горада. Адкрываў выставу экс-міністр культуры Павел Латушка.



Нагадаем, што выстава была пашкоджаная і амаль адразу пасля адкрыцця.



Фота — tv.tvrmogilev.by