У Магілёве жонка праваслаўнага святара патрабуе разводу з блудным мужам
Суд аднаго з раёнаў Магілёва павінен разгледзець незвычайную справу аб разводзе. Звярнулася да яго жонка праваслаўнага святара Сеня, які працуе ў дрыбінскай Спаса-Прэабражэнскай царкве. Жанчына вінаваціць мужа ў рукапрыкладстве ды сямейнай здрадзе. Як высветлілася, акрамя сваіх уласных чатырох дзяцей, бацюшка мае яшчэ траіх пазашлюбных. Пры гэтым розніца паміж малодшым законным і малодшым незаконным — усяго два тыдні.
Па звестках сайту "Бюлетэнь-Онлайн", спадарыня Сень неаднаразова звярталася да кіраўніцтва праваслаўнай епархіі, але там ніякім чынам не здолелі паўплываць на паводзіны мужа.
Зараз суд даў на роздум тэрмін, прадугледжаны заканадаўствам. Калі за гэты час бацюшка не замірыцца з матушкай, то хутчэй за ўсё адбудзецца развод.