У Маладэчне адкрываецца нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

У горадзе Маладэчна Мінскай вобласці 15 чэрвеня адкрываецца нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі.
Ён праводзіцца ўжо ў дзевяты раз. Беларуская музыка і паэтычнае слова загучаць на канцэртных пляцоўках, у парках і на вуліцах горада. Сёлетні фестываль прысвечаны 125-годдзю з дня народзінаў народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.  

БЕЛТА