У Маскве абрабавалі беларускую фуру з футрам амаль на 100 тысяч долараў

Беларускую фуру з грузам футра абрабавалі ў Маскве. Як паведамляе "Интерфакс", 25-гадовы кіроўца сцвярджае, што на яго напаў невядомы, збіў яго і ўцёк. Пасля выявілася, што з кузава зніклі 35 норкавых шубаў ды іншы дарагі тавар на агульную суму амаль 100 тысяч долараў.