У Маскве асуджаныя забойцы беларускага банкіра Ліснічука
Забойцы беларускага банкіра Аляксандра Ліснічука асуджаныя Маскоўскім гарадскім судом у панядзелак. Нагадаем, старшыня савета дырэктараў “Белбізнэсбанка” быў застрэлены
кілерам у Мінску ў 1993 годзе. Доўгі час забойства не ўдавалася
раскрыць. Толькі ў 2004 годзе высветлілася, што Аляксандра Ліснічука
забіла банда кілераў, якая атрымала назву “кінгісепская”.
У Маскоўскім гарадскім судзе была даказаная віна 7 кілераў у забойстве шэрагу бізнэсоўцаў, а сярод іх і беларуса. Яны былі асуджаныя на тэрміны ад 6 да 19 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе газета "Московский комсомолец".