У Маскве ў фінале Лігі чэмпіёнаў сустрэнуцца "Чэлсі" і "Манчэстар Юнайтэд"

Фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў пройдзе сёння ў Маскве на стадыёне "Лужнікі". Сустракаюцца наймацнейшыя англійскія клубы - "Чэлсі" і "Манчэстар Юнайтэд".  Чакаецца, што ў Маскву прыедзе каля 25 тысяч англійскіх балельшчыкаў. Маскоўская міліцыя паведамляе, што пакуль яны сябе паводзяць мірна і ніякіх сур'ёзных інцыдэнтаў не зафіксавана.