У Маскве затрымалі беларускага бізнесмена, якога шукалі 8 гадоў

У Маскве затрыманы былы намеснік кіраўніка беларускага аграпрамысловага аб’днання «Рассвет» Мікалай Гецман. Праваахоўныя органы Беларусі шукалі яго з 1999 года. Гецман абвінавачваецца ў тым, што з 1993 па 1997 гады здзейсніў шэраг буйных крадзяжоў бюджэтных сродкаў.

Пракуратурай Магілёўскай вобласці яму завочна было прад’яўленае абвінавачванне ў «арганізацыі злачыннай групоўкі з мэтай здзяйснення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў з выкарыстаннем свайго службовага становішча».

Пяцідзесяцігадовага бізнесмена міліцыянты затрымалі ў мінулую пятніцу ў расійскай сталіцы каля дома, дзе ён здымаў кватэру.

РИА «Новости»