У Мастах у войска забіраюць чарговага ўдзельніка выбараў
У Мастах забіраюць у войска Паўла Кейку, які з'яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за кандыдата ў дэпутаты Гродзенскага абласнога і Мастоўскага раённага саветаў дэпутатаў Алеся Зарэмбюка. Павел закончыў Гродзенскі політэхнічны каледж і, каб забраць з вучэльні дыплом, павінен быў атрымаць у абходны ліст пячатку з мастоўскага ваенкамату. Але калі 2 сакавіка актывіст прыйшоў ў ваенкамат, яму паведамілі, што паставяць пячатку толькі ў тым выпадку, калі падпішацца ў позве прыйсці 16 сакавіка на медкамісію. Калі ж Кейка паведаміў, што ў гэтым годзе яшчэ збіраецца паступаць у вышэйшую ўстанову, супрацоўнікі ваенкамату адказалі, што яшчэ падумаюць, ці дазваляць зрабіць яму гэта.
Кандыдат у дэпутаты ад руху "За свабоду" Алесь Зарэмбюк сказаў Еўрарадыё, што за апошні час гэта не першы выпадак ціску ў Мастах на людзей, якія ўдзельнічаюць у выбарах.
Зарэмбюк: "Спачатку забралі ў войска вылучэнца ў склад Гродзенскай абласной выбарчай камісіі Алега Пронскага, некалькі дзён таму пачалі пагражаць па ўсёй Гродзеншчыне сваякам вылучэнцаў у дэпутаты ад руху "За свабоду", учора мяне выклікалі ў падатковую, сёння хочуць забраць у войска сябра маёй ініцыятыўнай групы. Ціск апошніх дзён сведчыць аб тым, што сябры Руху "За Свабоду" - непажаданыя ўдзельнікі выбараў, таму ўлады і пазбаўляюцца ад нашых прадстаўнікоў любымі магчымымі сродкамі".
Адзначым, што на двух апошніх выбарах у Мастоўскі раённы савет і Луненскі сельскі савет Мастоўскага раёна дэпутатамі станавіліся незалежныя кандыдаты.