У Мазырскім праваслаўным саборы адкрылася трэнажорная зала
У Мазырскім Свята-Міхайлаўскім саборы ў адным з дапаможных памяшканняў адкрылася трэнажорная зала. Спартовае абсталяванне закупіла Тураўская епархія. Па словах епіскапа Тураўскага і Мазырскага Стэфана, гэта крок насустрач цяжкім падлеткам, якія пачалі тут займацца. Духоўныя настаўнікі такім чынам спрабуюць умацоўваць целы і душы непаўналетніх.
"Белорусская Нива"
"Белорусская Нива"