У Мазыры легкавік збіў 7-гадовую дзяўчынку (шакуючае відэа)
Дзіця атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму і страсенне мозгу.
Шакуючае відэа дарожна-транспартнага здарэння ў Мазыры з’явілася на сайце УУС Гомельскага аблвыканкама. Камера відэаназірання зафіксавала, як легкавы аўтамабіль збівае 7-гадовую дзяўчынку.
Інцыдэнт здарыўся ў двары дома па вуліцы Гагарына ў райцэнтры на дарозе паміж высоткай і дзіцячай пляцоўкай. Дзеці перабягалі дарогу, калі раптоўна ў кадры з’явілася машына. Праз некалькі секунд дзіця апынулася на капоце машыны. Хоць жанчына-кіроўца хутка зрэагавала, дзяўчынку адкінула на асфальт. Малая атрымала чэрапна-мазгавую траўму і страсенне мозгу, паведамляе тэлеканал “Мазыр”.