У Мазыры нецвярозы камандзіровачны рэзаў пакрышкі чужых аўтамабіляў (відэа)

У Мазыры распачалі крымінальную справу супраць 24-гадовага жыхара Гродзенскай вобласці, які прыехаў у камандзіроўку на адно з мазырскіх прадпрыемстваў. Як паведамляе тэлеканал "Мазыр", малады чалавек у нецвярозым стане размахваў нажом і рэзаў пакрышкі прыпаркаваных аўтамабіляў.

Па словах зламысніка, перад тым, як пачаў буяніць, у яго адбылася сварка з дзяўчынай, пасля чаго ён ужываў алкагольныя напоі. Цяпер яму пагражаюць грамадскія працы альбо штраф.