У мінчука знайшлі склад боепрыпасаў і дэталяў да агнястрэльнай зброі
Склад боепрыпасаў і дэталяў да агнястрэльнай зброі знайшлі міліцыянты ў 46-гадовага жыхара сталіцы. У сваім доме ў Партызанскім раёне Мінску ён захоўваў 20 састаўных
частак да пісталета “Кольт”, 12 – да “Нагана”, 2 – да пісталета
Макарава і адну дэталь да пісталета “Вікторыя”, а таксама больш за
сотню патронаў.
Супраць уладальніка гэтай “калекцыі” распачатая крымінальная справа.
БелаПАН
Супраць уладальніка гэтай “калекцыі” распачатая крымінальная справа.
БелаПАН