У мінскай калоніі зняволены захапіў закладнікаў і патрабаваў верталёт

У мінскай папраўчай установе № 1 учора ўвечары зняволены захапіў у закладнікі медсястру. Ён патрабаваў верталёт і буйную суму грошай.
Як паведамляе Першы канал, зняволены парэзаў жанчыне рукі, паводзіў сябе неадэкватна. Афіцэр аховы прапанаваў сябе ў якасці закладніка, на што злачынца пагадзіўся.

Ахоўніку ён нанёс раненні ў шыю. У выніку было прынята рашэнне аб ліквідацыі зняволенага. Падрабязнасці гэтай аперацыі не раскрываюцца.