У мінскіх дамах паставяць фотарэле, што рэагуюць на крокі жыхароў

У жылых дамах Мінска пройдуць выпрабаванне новыя тэхналогіі па эканоміі электраэнергіі. Як паведамілі ў Мінгарвыканкаме, незвычайныя энергазахавальныя свяцільні ўсталяваныя ў некалькіх дамах чатырох раёнаў сталіцы. Прылада складаецца з датчыкаў руху і шуму, якія спрацоўваюць на крокі жыхароў, у выніку чаго святло або загараецца, або згасае. Плануецца, што ўнікальная распрацоўка беларускіх навукоўцаў у далейшым атрымае шырокае распаўсюджанне, паведамляе БЕЛТА.

Дарэчы, у суседняй з Беларуссю Польшчы падобныя тэхналогіі ўжо даўно сталі звыклай з’явай.