У мінскіх крамах з’явіліся фальшывыя святлоадбівальныя элементы
У цэнтральных крамах беларускай сталіцы пад выглядам сапраўдных з’явіліся фальшывыя святлоадбівальныя элементы. Пра гэта заявіла Дзяржаўтаінспекцыя. Фальшыўкі былі выяўленыя ў мінскіх
ЦУМе і ГУМе. ДАІ сцвярджае, што яны не выконваюць заяўленую функцыю, бо
толькі крыху свецяцца ў цемры.
Зараз Дзяржаўтаінспекцыя спадзяецца на дапамогу Камітэту дзяржаўнага кантролю ў справе выяўлення “незразумелых фірмаў”, якія займаюцца вытворчасцю фальшывак і іх рэалізацыяй.
Інтэрфакс
Зараз Дзяржаўтаінспекцыя спадзяецца на дапамогу Камітэту дзяржаўнага кантролю ў справе выяўлення “незразумелых фірмаў”, якія займаюцца вытворчасцю фальшывак і іх рэалізацыяй.
Інтэрфакс