У мінскім аэрапорце злавілі парушальніка дзяржаўнай мяжы
У аэрапорце "Мінск-2" беларускія памежнікі затрымалі "парушальніка дзяржаўнай мяжы". Грамадзянін Грузіі збіраўся вярнуцца на радзіму, маючы падробленае пасведчанне. Падрабязнасці гэтага здарэння Еўрарадыё распавёў кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка:
"У пункце пропуску "Мінск-2" пры афармленні рэйса "Мінск-Тбілісі" авіякампаніі "Грузінскія авіялініі" памежным нарадам пры праверцы дакументаў на лініі пашпартнага кантролю затрыманы грамадзянін Грузіі. Ён паказаў пасведчанне на вяртанне на радзіму, у якім ёсць прыкметы поўнай падробкі дакументаў".
Мужчыну затрымалі на тэрмін да 3-х сутак для разбіральніцтва. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання мінскага РУУС.