У мінскім гатэлі "Еўропа" памерла амерыканская турыстка
Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска вядзе праверку па факце смерці 50-гадовай грамадзянкі ЗША. Як паведамляе БелаПАН, жыхарка штата Нью-Ёрк прыляцела ў Мінск 11 кастрычніка ў складзе экскурсійнай групы, якая накіроўвалася у Расію. Увечары яна засялілася ў гатэль "Еўропа". Прыкладна ў 23 гадзіны сведкі бачылі, як жанчына заходзіла ў гатэльны нумар. А зранку 12 кастрычніка яе знайшлі мёртвай у лазенцы.
Прычыну смерці турысткі павінна вызначыць судова-медыцынская экспертыза.
Прычыну смерці турысткі павінна вызначыць судова-медыцынская экспертыза.