У мінскім ГЦ "Сталіца" ў эскалатары засела нага 6-гадовай дзяўчынкі
У мінскім гандлёвым цэнтры "Сталіца" ў канструкцыі эскалатара (паміж прыступкай і сценкай) засела правая нага 6-гадовай дзяўчынкі, вучаніцы 1-га класа. Здарэнне адбылося ўвечары 27 верасня паміж першым і другім узроўнямі цэнтра. Дзіця вызвалілі ратавальнікі з дапамогай спецыяльнага абсталявання.
Як інфармуе прэс-служба МНС, дзяўчынку завезлі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі. Пасля абследавання яе адпусцілі дахаты.
Фота: МНС