У Мінску 75-гадовы пенсіянер забіў і расчляніў жанчыну з-за 50 тысяч рублёў
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі падазронага ў забойстве і расчляненні трупа мінчанкі 1965 года нараджэння. Пра гэта ў суботу паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.
Згодна з паведамленнем міліцыянтаў, затрыманы 75-гадовы мужчына прызнаўся ў тым, што забіў, а потым расчляніў труп жанчыны. Усе часткі трупа ён выкінуў у смеццевы кантэйнер на вуліцы Янкі Маўра, аднак там знайшлі толькі ногі забітай.
Астатнія часткі цела, на думку міліцыянтаў, ужо вывезеныя на гарадскі сметнік. У МУС адзначылі, што затрыманы быў раней судзімы за пагрозу забойства гэтай жа жанчыны. Аднак суд не пакараў яго абмежаваннем волі. Мужчына сцвярджае, што забіў з-за таго, што жанчына скрала ў яго 50 тысяч рублёў.
“Інтэрфакс”