У Мінску абрынулася сцяна рэстарана ўсходняй кухні, які яшчэ будаваўся (фота)

У Мінску абрынулася сцяна аднапавярховага рэстарана ўсходняй кухні, які яшчэ будаваўся. Здарэнне адбылося ў пятніцу, 29 студзеня, на тэрыторыі, прылеглай да вадасховішча Дразды (на скрыжаванні МКАД і праспекта Пераможцаў). Як інфармуе прэс-служба МНС, сцяна і перакрыцці абрынуліся на плошчы 60 квадратных метраў. "Хуткая" забрала дваіх пацярпелых рабочых. Пад заваламі апынуўся адзін рабочы, ён загінуў.

Абставіны абвалу сцяны пакуль невядомыя. На месцы здарэння працуюць следчыя.