У Мінску адкрыўся першы прафесійны салон па продажы патрыманых аўтамабіляў
Галоўнай перавагай аўтасалона яго кіраўнікі называюць цывілізаваны падыход да рэалізацыі аўтамабіляў з прабегам. Перад продажам кожны аўтамабіль праходзіць поўную дыягностыку і падрыхтоўку.
Таксама ў салоне даюць поўную гарантыю на тое, што аўтамабіль не лічыцца ва ўгоне і не з'яўляецца адноўленым. Плануецца таксама, што партнёры аўтасалона будуць падаваць кліентам зніжкі на тэхабслугоўванне машын.
Аўтасалон прапаноўвае гарантыі на рэалізаваныя машыны на працягу трох месяцаў незалежна ад прабегу. Акрамя таго, ён прапаноўвае адмысловую крэдытную праграму, па якой можна плаціць адсоткі толькі за карыстанне аўтамабілем, а асноўны доўг выплаціць праз тры гады, прадаўшы аўтамабіль, або перааформіць крэдыт яшчэ на пяць гадоў.
У цяперашні час у аўтасалоне прадстаўлена каля 100 патрыманых аўтамабіляў. Стаўка робіцца на рэалізацыю недарагіх машын коштам 5—10 тысяч долараў.
БелаПАН