У Мінску апазіцыянера выключаюць з камісіі за фіксаванне фальсіфікацыяў
Сёння ў 11 гадзін плануецца выключэнне з камісіі на выбарчым участку № 4 у Ленінскім раёне Мінска прадстаўніка Партыі БНФ Юрыя Шпак-Рыжкава. Акрамя таго, апазіцыянеру пагражаюць звальненнем з працы. Прычынай рэпрэсіўных мераў з боку ўладаў стала дакументальнае фіксаванне Шпак-Рыжкавым фактаў фальсіфікацый выбараў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Апошняй кропляй стала тое, што ён змог сфатаграфаваць вялізныя "дзіркі" ў скрынях для бюлетэняў, праз якія лёгка ўкінуць новыя бюлетэні з "правільнымі" вынікамі галасавання, распавяё Шпак-Рыжкоў. У дадатак, апазіцыянер пабачыў, што ў скрынях адсоўваюцца крышкі, а лічбы прагаласаваўшых датэрмінова выбарцааў завышаюцца. Але найбольш абурыла ўлады тое, што з гэтымі парушэннямі сябра камісіі азнаёміў міжнародных назіральнікаў з місіі АБСЕ, лічыць Шпак-Рыжкоў.