У Мінску байцы "Алмаза" затрымалі дырэктара маскоўскай кампаніі

У Мінску байцы "Алмаза" затрымалі дырэктара маскоўскай кампаніі

У Мінску байцы спецпадраздзялення МУС "Алмаз" разам з наркакантралёрамі затрымалі дырэктара маскоўскай кампаніі. 24-гадовы мужчына, дарэчы, мінчук, арганізаваў канал пастаўкі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў з Расіі ў Беларусь. Ён прывозіў іх сваім знаёмым на замову, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.

Адзначаецца, што падчас чарговага прыезду ў Мінск дырэктар кампаніі зняў кватэру для "паўнавартаснага адпачынку". Там яго і затрымалі. Аператыўнікі знайшлі каля 15 грамаў рэчыва, у якім утрымліваўся амфетамін, а таксама таблеткі экстазі і гашыш.

У адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу, артыкул — "Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў". Высветлілася, што раней малады чалавек быў асуджаны за аналагічнае злачынства, а таксама за крадзеж і рабунак.

У Мінску байцы "Алмаза" затрымалі дырэктара маскоўскай кампаніі
Фота: Fotolia і guvd.gov.by
У Мінску байцы "Алмаза" затрымалі дырэктара маскоўскай кампаніі