У Мінску эскаватар стаў прычынай сутыкнення шасці легкавікоў (фота)

Эскаватар стаў прычынай сутыкнення шасці легкавікоў у беларускай сталіцы. Грузавік з літоўскімі нумарамі перавозіў спецтэхніку, якая не была замацаваная належным чынам.
Шматтонная машына звалілася ўпрост на праезжую частку. У выніку, аўтамабілі, якія рухаліся за грузавіком, не пазбеглі сутыкнення, і на мінскай кальцавой аўтадарозе ў раёне вуліцы Казінца ўтварыўся корак, паведамляе тэлеканал СТВ.