У Мінску гарэў дзіцячы садок і цыклон пахавальнага бюро (фота, відэа)
Здарэнні адбыліся ўчора ўвечары і сёння ўначы.
Каля 19-й гадзіны на вуліцы Альшэўскага загарэлася пілаванне ў тэхналагічным цыклоне пахавальнага бюро, які стаіць асобна ад асноўнага будынка. Узгаранне было хутка ліквідаванае выратавальнікамі, пацярпелых няма (гл. відэа). Прычынай пажару стала парушэнне тэхналагічнага рэгламенту, інфармуе прэс-служба МНС.
Уначы 5 верасня гарэў будынак дзіцячага садка № 296 на праспекце Незалежнасці. Узгаранне адбылося на першым паверсе ў памяшканні кухні. Агонь пашкодзіў абсталяванне, дзверы. Пацярпелых няма, эвакуацыя не праводзілася. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (халадзільніка).

Фота — МНС