У Мінску гісторыка-культурнай каштоўнасцю прызналі пабудовы савецкага часу
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці другой і трэцяй катэгорыі атрымалі шэсць аб'ектаў у Мінску і Віцебскім раёне. Такое рашэнне прыняла 26 лістапада Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры. Сярод гэтых аб'ектаў дом сядзібы "Мілае" ў вёсцы Мазолава Віцебскага раёна, будынак Васкрасенскай (Пакроўскай) цэрквы ў вёсцы Лужасна Віцебскага раёна, будынкі ў Мінску (па вуліцы Свярдлова, 24, 26, і Ўльянаўскай, 32, 37, 39, 41). Яны былі збудаваныя ў пасляваенныя гады па праекце аўтарскага калектыва пад кіраўніцтвам архітэктара Барыса Рубаненкі.
Рада не надала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэшткам земляных фартыфікацыйных будынкаў "Батарэі" ў Барысаве (Мінская вобласць).Прычынай называецца тое, што адсутнічаюць матэрыялы па межах аб'екта на тапаграфічнай здымцы мясцовасці.
Не атрымала статус гістарычнай каштоўнасці таксама хата краязнаўцы Івана Каладзеева ў Барысаве. На думку чальцоў рады, гэты драўляны будынак, збудаваны ў 1876 годзе, знаходзіцца ў аварыйным стане. Ён можа атрымаць статус помніка толькі пасля рэстаўрацыі.
БелаПАН