У Мінску грузавік наехаў на п'янага пешахода, мужчына памёр у бальніцы
Здарэнне адбылося на вуліцы Кіжаватава.
Як інфармуе БЕЛТА, грузавы аўтамабіль наехаў на 38-гадовага пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы. Пацярпелага завезлі ў бальніцу, дзе ён ад атрыманых траўмаў памёр.
У Любанскім раёне на 95-м кіламетры аўтадарогі Бабруйск — Глуск — Любань адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам 31-гадовага п'янага кіроўцы. Ён не саўладаў з кіраваннем, у выніку аўтамабіль з'ехаў з дарогі і перакуліўся. Кіроўца і пасажыр не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. У выніку, пацярпеў 27-гадовы пасажыр.