У Мінску каля гіпермаркета ў Шабанах знайшлі труп 34-гадовага будаўніка
Мяркуецца, што яго моцна збілі. Міліцыя просіць адгукнуцца сведкаў.
У Мінску каля гіпермаркета "ProStore" ў Шабанах знайшлі труп 34-гадовага будаўніка. Здарэнне адбылося раніцай 25 чэрвеня. Мяркуецца, што мужчына памёр пасля таго, як яго моцна збілі невядомыя (ці невядомы). Распачатая крымінальная справа.
Прэс-служба мінскай міліцыі адзначае, што шукае сведкаў здарэння. Просяць адгукнуцца тых, хто бачыў гэтага чалавека з 22-й гадзіны вечара 24 чэрвеня да 0.00 гадзін 25 чэрвеня на прыпынках грамадскага транспарту "Станцыя метро "Магілёўская" і "Вялікі Трасцянец", каля гіпермаркета "ProStore". Больш падрабязную інфармацыю гл. тут.
Фота: guvd.gov.by