У Мінску кіроўца страляў з баявога пісталета ў супрацоўніка ДАІ
Здарэнне адбылося апоўдні ў панядзелак на вуліцы Кальцова ў Савецкім раёне сталіцы.
Як распавядаюць відавочцы, кіроўца "Форда" збіў пешахода, а калі прыехалі супрацоўнікі ДАІ, ён паспрабаваў уцячы на сваёй машыне. Аднак яе заблакавалі. Пасля гэтага кіроўца-парушальнік дастаў пісталет "Парабэлум" і стрэліў у ДАІшніка. Паводле папярэдніх звестак, апошні не пацярпеў. "Стралка" затрымалі.
Па факце замаху на жыццё супрацоўніка міліцыі распачатая крымінальная справа, паведамляе БелаПАН.
Фота — army-news.ru