У Мінску мужчына каля банкамата ўдарыў жанчыну і забраў грошы (відэа)

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, 21-гадовая мінчанка здымала грошы ў банкамаце. У гэты момант на яе напаў невядомы, які яе ўдарыў. Жанчына ўпала, але падхапілася і ўцякла. Зламыснік забраў грошы — 3 млн 800 тысяч рублёў. Цяпер яго шукае міліцыя.



Прыкметы зламысніка можна пабачыць тут.