У Мінску мужчына, пагражаючы нажом, спрабаваў захапіць "хуткую дапамогу"

Нажом пагражаў кіроўцу "хуткай дапамогі" ў Мінску 25-гадовы мужчына. Уначы ён падыйшоў да аўтамабіля, які стаяў каля аднаго з дамоў па вуліцы Ясеніна, і запатрабаваў ехаць па названым адрасе. Пасля адабраў у кіроўцы мабільны тэлефон і ўцёк. Злачынца быў затрыманы, супраць яго распачатая крымінальная справа, інфармуе БЕЛТА.